Саборная плошча. Соборная площадь

Ансамбль Саборнай плошчы – другі па значэнню архітэктурны ансамбль
Магілёва, пабудаваны у канцы XVIII – першай палове XIX стагоддзяў у
стылі класіцызму паводле праектаў рускіх дойлідаў М. Львова і В.
Стасава. Стварэнне ансамбля пачалося з будаўніцтва Іосіфаўскага сабора
(праект Львова), закладзенага ў памяць сустрэчы ў Магілёве рускай
імператрыцы Кацярыны II і аўстрыйскага імператара Іосіфа II. У 1780
годзе ва ўрачыстых абставінах Кацярына II і Іосіф II заклалі першы
камень фундамента сабора, будаўніцтва якога было скончана ў 1798 годзе
(першапачаткова з’яўляўся царквой, а ў 1802 годзе быў перайменаваны ў
сабор).

 

Читать дальше: Саборная плошча. Соборная площадь

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *