Пасады

У архітэктурна-планіровачнай структуры горада вылучаюцца чатыры
гіcтарычныя зоны, у якіх часткова захавалася планіроўка старажытных
пасадаў: Нагорскага, Шклоўскага, Пакроўскага і Задубровенскага.

НАГОРСКІ
пасад – найбольш старажытная частка Магілёва, згадваецца ў навуковых
дакументах XVI-XVIII стагоддзяў. Абмяжоўваўся з поўдня і усходу высокімі
берагамі Дняпра і Дубравенкі, з поўначы – глыбокім абарончым валам.
Нагорскі пасад уключаў так званую Астрогскую і Нагорскую сотні.
Астрогская сотня – найбольш буйная частка пасада, знаходзілася у межах
Бліжняга вала. На яе тэрыторыі знаходзіліся: замак, гандлёвая плошча з
ратушай, Спасская і Богаяўленская цэрквы з манастырамі, касцёл, цэхавыя
будынкі брацтваў, дамы найбольш заможнай гандлёвай і рамеснай часткі
насельніцтва. Тэрыторыя Нагорскага рамесніцка-гандлёвага пасада была
абнесена земляным абарончым валам. Шчыльна забудаваныя вуліцы утваралі
невялікія кварталы няправільнага шматвугольніка. На ей знаходзілася 25
драўляных крам. Зараз на тэрыторыі былой Астрогскай сотні знаходзяцца:
парк імя Горкага, Савецкая плошча, Вал Чырвонай Зоркі.

Читать дальше: Пасады

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *