Касцерня (пл. Арджанікідзе). Костерня (пл. Орджоникидзе)

Касцерняй называлі спуск і частку горада каля Дняпра – сучасная плошча Арджанікідзе.

У
“Хроніцы Трубніцкіх” апісваюцца падзеі, якія прывялі да з’яўлення
“Касцерні”. Трубніцкі піша, што аднойчы адзін з гарадскіх лейтэнантаў па
прозвішчу Перла, узброены мячом, накіроўваўся на Гандлёвую плошчу. А
там салдаты рускага гарнізона грамілі гандлёвыя рады, хваталі кулічы і
хлеб. Лейтэнант пачаў секчы мячом салдат. Да яго далучыліся прыхаджане
Ануфрыеўскай і Васкрасенскай цэркваў, манахі Братскага манастыра. Але
салдаты іх адцяснілі на Вялікую Садовую вуліцу і Дняпроускі бульвар. У
гэты час нехта выпусціў з турмы палонных палякаў, узброіў іх мячамі і
коп’ямі. З іх дапамогай “магілёўцы” пасеклі і пакалолі ўсіх рускіх
салдат. У палон былі ўзяты тры рускія ваяводы са знатных баярскіх сем’яу
Масквы. Іх “магілёўцы” адправілі пад канвоем у Варшаву да караля Рэчы
Паспалітай.

Читать дальше: Касцерня (пл. Арджанікідзе). Костерня (пл. Орджоникидзе)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *