Да пытання аб графічных выявах Магілёва xviii стагоддзя

 

Самыя раннія вядомыя выявы Магілёва адносяцца да XVIII ст. Пры гэтым мы дапускаем, што магілёўскі ландшафт мог быць выкарыстаны ў якасці фону і ў ранейшых работах (напрыклад, на знакамітым абразе «Нараджэнне маці Божай» 1649 г.), але адсутнасць адпаведных аўтарскіх подпісаў дазваляе пакінуць гэтую выснову ў якасці гіпатэтычнай.

Шэраг гэтых найбольш старадаўніх выяваў горада – дастаткова вядомыя і папулярызаваныя, хоць па некаторых з іх актуальнымі застаюцца пытанні аўтарства і сапраўднасці. Некаторыя выявы вядомыя мала, альбо не ўведзеныя ў навуковы ці шырокі грамадскі ўжытак наогул. Працэс навуковай апрацоўкі і публікацыі падобных выяваў адбываецца цягам нашых дзён, як гэта можна пабачыць на прыкладзе «магілёўскіх» малюнкаў ХІХ ст. з альбома Д. Струкава, упершыню надрукаваных у матэрыялах VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць» у 2011 г. [7, с. 111-115]

Читать дальше: Да пытання аб графічных выявах Магілёва xviii стагоддзя

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *