Магілёўскія мастакі XVII-XVIII стст.

 

Магілёў, як адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі, гісторыя якога налічвае больш сямі стагоддзяў, спазнаў шмат узлётаў і спадаў. З дробнага рыбацкага паселішча і невялікага замка ў ХІІІ – XV стст. ён вырас да буйнейшага горада ды мацнейшага фартыфікацыйнага цэнтра ў XVI – XVIII стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які фактычна нічым не саступаў сталіцы ВКЛ – Вільні. У прыватнасці, у другой палове XVI ст. па колькасці дамоў (каля 2000) ды жыхароў (больш за 10 000) ён пераўзыходзіў усе вялікія месты краіны. Згодна статыстычным звесткам, прыведзеным З.Ю. Капыскім, на той час, напрыклад, у Полацку жыло каля 10 тыс. мяшчан, у іншых гарадах (Гародня, Пінск, Мінск, Слуцк, Берасце і інш.) і таго менш – ад 3 да 10 тыс. Прынамсі, як цэнтр рамяства і гандлю ён прыкметна выдзяляецца ва ўсім ВКЛ. Фактычна гэта можна казаць і аб матэрыяльнай і духоўнай культуры Магілёва. Менавіта ў апошняй чвэрці
XVIст. закладаецца новы стэрэатып мыслення магілёўцаў, мяняецца іх менталітэт, што звязана ў першую чаргу са зменай іх сацыяльнага статуса: з феадальна залежных людзей яны пераўтвараюцца ў вольных гаспадароў свайго гораду, пэўнага кавалку зямлі і іншай рухомай і нерухомай маёмасці. Былі, безумоўна, і эканамічныя перадумовы развіцця культуры і мастацтва ў Магілёве ў XVII – XVIII стст. Найперш, гэта бурнае эканамічнае развіццё горада, што адбылося ў першую чаргу за кошт міжнароднага гандлю. Як вядома, магілёўскія купцы гандлявалі з Польшчай (Гданьск, Торунь, Кракаў, Люблін) на захадзе, на ўсходзе – з Маскоўскай дзяржавай, на поўдні – з украінскімі гарадамі, на поўначы – з Караляўцом, Рыгай. Гандаль адбываўся пераважна вялікі партыямі. Аб’ектамі гандлю былі мех, вырабы са скуры і тканіны. Усё гэта прыводзіла да канцэнтрацыі капітала ў пэўнай групы буйных гандляроў, якія адначасова займаліся і палітычнай дзейнасцю, абіраліся ў магістрат.

Читать дальше: Магілёўскія мастакі XVII-XVIII стст.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.