Валы Магілёва

БЛІЖНІ вал – земляны вал з бастыёнамі, так званы другі абаронны пояс
старажытнага горада. Існаваў з 1630-х гадоў да канца 18 стагоддзя. Разам
з першым Замкавым валам і трэцім Палявым складаў развітую абаронную
сістэму ўмацаванняў горада. У плане гэта трохвугольнік, два доўгіх бакі
якога – высокія крутыя берагі Дняпра і Дубравенкі, трэці – глыбокі роў і
моцная бастыённая фартыфікацыя.

Перыметр
вала складаў 690 сажняў і акружаў так званую Астрожскую “сотню”
Нагорскага пасаду. Праходзіў вал ад замка (з боку Дняпра) па сучаснай
вуліцы Вала Чырвонай Зоркі да плошчы Арджанікідзэ, паміж вуліцамі
Болдзіна і Камсамольскай, к будынку Музея дзекабрыстаў па вуліцы
Першамайскай і заканчваўся ля замка (з боку Абласнога краязнаўчага
музея). У 2-й палове 17 стагоддзя вал меў 15 бастыёнаў, быў з драўляным
брустверам пад дахам, чатыры мураваныя брамы: (Ветраная, Алейная,
Каралеўская, Дубравенская; не захаваліся).

Читать дальше: Валы Магілёва

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *