У дакументах XVI-XVIII стст. пры пералічэнні магілёўскіх будынкаў фігуруюць назвы

У дакументах XVI-XVIII стст. пры пералічэнні магілёўскіх будынкаў
фігуруюць назвы «дом», «ізба», «халупа», «клець», «камяніца» (апошняя — з
другой паловы XVII стагоддзя). Тэрмін «дом» абазначаў шматкамернае
(звычайна 3-камернае) жытло. У XVI — пачатку XVII стст. на тэрыторыі
Вялікага княства Літоўскага атрымалі распаўсюджанне дамы на падклетах.
Падклет выконваў функцыю склепа і адначасова вылучаў жытло ўладальніка з
шэрагавай пабудовы, паказваў на яго высокае сацыяльнае становішча.
Такія будынкі былі даволі шырока распаўсюджаны ў горадзе ў
гандлёва-рамесніцкім асяроддзі: «дом за парканом, на уліцы княжыцкай,
два пруты пры даму и с хороминами, што на тых двух прутах, есть
збудовано, изба з сенцами на подклетю… изба з сенцами, клет на
подклету, под которым будованьем пляцу пруты два без пол чверти».

Читать дальше: У дакументах XVI-XVIII стст. пры пералічэнні магілёўскіх будынкаў фігуруюць назвы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *