Першая згадка пра Белую Русь – XIII ст.!


Чамярыцкі В., Жлутка А. Першая згадка пра Белую
Русь – XIII ст.! // Адраджэнне. Гістарычны альманах. Вып. 1. Мн., 1995.
С. 143-152.


Да апошняга часу лічылася, што самыя раннія згадкі пра Белую Русь
упершыню сустракаюцца ў гістарычных крыніцах другой паловы XIV ст.,
польскіх і нямецкіх[1]. Дзе-нідзе гэтая назва мільгае ў дзелавых дакументах і гістарыяграфічных творах заходнееўрапейскага паходжання XV—XVI стст.[2] Аднак яшчэ сто гадоў таму вядомы славіст В. Ламанскі, разважаючы над
сэнсам і гісторыяй паходжання назвы, прыйшоў да высновы, што «яна больш
старажытная, чым эпоха Альгерда і нават Гедыміна, што яна існавала ў
канцы і нават у сярэдзіне XIII ст.»[3] Словы даследчыка аказаліся прарочымі.

 

 

 

Читать дальше: Першая згадка пра Белую Русь – XIII ст.!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *